Нацыянальнае графіці выходзіць з падполля!


Вулічнае мастацтва ў Беларусі – гэта не толькі рознакаляровыя малюнкі, але штрафы і нават турэмныя тэрміны. Некалькі гадоў таму нашыя героі прайшлі праз допыты і суды за сваю творчасць. Сёння Максім Пякарскі – запатрабаваны дызайнер, малюнкі якога беларусы носяць на сваіх тышортках. Разам з Вадзімам Жаромскім ён падараваў сталіцы новае нацыянальнае графіці.

Пра шлях мастакоў з падполля да афіцыйных пляцовак глядзіце ў нашым рэпартажы.

Іншыя тэмы праграмы:

Мастацкі пленэр у вёсцы Германавічы

Культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча, які месціцца ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёну, супольна з Віцебскай абласной арганізацыяй Саюзу мастакоў Беларусі ўжо 27-ы раз правёў мастацкі пленэр. Гэтым разам сустрэча праходзіла ў былым мястэчку Лужкі і была прысвечаная Галакосту.

Прайсціся па вуглях, каб змяніць сваё жыццё

Мастацтва можа аб’ядноўваць людзей, але ёсць і іншыя заняткі, якіх мастацтвам цяжка назваць, тым н(я) менш яны гуртуюць вакол сябе групу зацікаўленых. Напрыклад, Юрый Пузырэўскі – чалавек, які сябруе з агнём, – сабраў у лесе ахвотных, каб навучыць іх хадзіць па вуглях. Тэмпература сцежкі з вуглёў – 1200 градусаў. Ці здолеюць удзельнікі майстар-класу прайсціся па ёй, не абпаліўшы сабе ног? Глядзіце рэпартаж, каб даведацца, чаму гэтая практыка можа змяніць жыццё чалавека.