Нацыя IT-шнікаў: як беларускія дзеці праграмуюць робатаў


Адукацыйныя курсы для дзяцей

У Менску працуе адукацыйны цэнтр, у якім школьнікаў вучаць збіраць і праграмаваць робатаў. А яшчэ выкладаюць дзеткам фізіку, хімію, камп’ютарную пісьменнасць. Курсы для дзяцей бываюць самымі рознымі: і мовы, і фізічнае развіццё, і творчыя майстэрні, і тэхнічныя навукі. Каб разабрацца, куды лепш аддаць менавіта вашых сына ці дачку, можна звярнуцца да псіхолага, які высветліць, што больш пасуе канкрэтнаму дзіцяці.

Колькі бацькі павінныя рыхтаваць грошаў сёння, каб іх дзеці былі больш падрыхтаванымі да заўтра – Марыя Грыц раскажа ў рубрыцы «Свая кішэня».

Маці памерла, а сыну не аддаюць ключы ад кватэры

Маці Дзяніса працавала на заводзе імя Вавілава, калі там пачалі будаваць дом для тых, каму трэба палепшыць жыллёвыя ўмовы. Жанчына ўступіла ў таварыства, сплаціла ўсе грошы за новыя квадратныя метры, але пайшла з жыцця раней, чым кватэры аддалі ўласнікам. Сын быў упэўнены, што атрымае кватэру ў спадчыну – але старшыня таварыства не аддаў ключы, бо Дзяніс на заводзе не працаваў.

Як абараніць свае правы на пай, то бок яшчэ не пабудаваныя квадратныя метры ды як дамагчыся праўды, калі вашае жытло будуецца ад прадпрыемства – распавядаем у рубрыцы «Барані сваё»

Як робяць беларускую кафлю прэміум-класа

Майстрыца на кафельнай мануфактуры за дзесяць хвілінаў можа зрабіць 26 кафляў або больш за 1 тыс. цягам працоўнага дня. А кошт адной кафлі ад беларускай мануфактуры «Pepla» вагаецца ад $ 15 да 200 за штуку. Распісное пано можа каштаваць каля $ 2 тыс.

З айчыннай сыравінай у кампаніі не працуюць, хоць у нас і ёсць гліна патрэбнага гатунку. Але ўмовы захоўвання прадукцыі яе псуюць. Неяк у сыравіне нават знайшлі мёртвага голуба.

Як кампанія прэміум-сегменту пераадольвае крызісныя часы – глядзіце ў рубрыцы «Сакрэт фірмы».