Гарачы каментар Нацбанк запрашае да супрацы… блогераў


Нацбанк абвесціў другі відэаконкурс для блогераў «Грошы маюць значэнне». Трэба ўзяць камеру і стварыць невялікі відэаролік да 3-х хвілінаў. Першая прэмія – 1000 рублёў. Другая і трэцяя – 700 і 500 рублёў адпаведна. Пытаемся вядомага блогера Віктара Малішэўскага, што трэба зрабіць, каб дагадзіць Нацбанку?

Блогер Віктар Малішэўскі распавядае:

«Гэта трэба як у Венесуэле, я думаю. Памятаеце, нядаўна былі карцінкі з Венесуэлы: там была курыца і 2 кілаграмы грошай. Гэтыя карцінкі разышліся па ўсім свеце, кшталту столькі каштуе тушка курыцы ў Венесуэле. Я думаю, калі ўзяць тушку курыцы, нарэзаць беларускіх грошай, улічваючы ўсе дэвальвацыі, каторыя былі ў краіне, – вы атрымаеце нядрэнную нарэзку, якая будзе перавышаць вагу курыцы. Тады можна выйграць конкурс Нацбанку. […]

Я не думаю, што Нацбанк гуляе ў самаіронію. Нацбанк змагаецца з інфляцыяй. Але калі б з інфляцыяй змагаўся не толькі Нацбанк, але і іншыя структуры… Нацбанк проста любіць грошы, таму яны аб’яўляюць конкурс на фінансавую граматнасць. І ўвогуле ў гэтым няма нічога страшнага, наадварот, гэта вельмі карысны конкурс».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары