НАТО: Новая рэальнасць. Ці пагражае альянс Беларусі?


Адмысловае выданне праграмы «ПраСвет» з 25-га саміту НАТО ў Варшаве.

Як паўстала НАТО

Саміт НАТО ў Варшаве – сёння гэта нармальна. Але такі зʼезд было немагчыма ўявіць 67 гадоў таму, калі блок паўстаў. Навошта ўвогуле Заходнія краіны абʼядналіся ў тыя далёкія часы? Гісторыю Паўночна-Атлантычнага Альянсу нам нагадае Яраслаў Сцешык.

«Польшча памятае трагедыю 1939 г., калі на яе напалі Трэці Райх і Савецкі саюз»

Тады саюзнікі не прыйшлі на дапамогу. Палітыкі не адправілі жаўнераў паміраць за Гданьск. Цяпер пагроза адна – з усходу. На каго Варшава можа разлічваць сёння? Што такое вайсковы Шэнген і каму ён патрэбны? Рэпартаж Сяргея Пелясы з найбуйнешых у гісторыі посткамуністычнай Польшчы вайсковых вучэнняў, якія скончыліся за тры тыдні да саміту НАТО ў Варшаве.

Беларусь паміж Расеяй і НАТО

Пад час халоднае вайны ў мінулым стагоддзі, паміж сацыялістычным блокам і Паўночна-атлантычным альянсам не было такога нейтральнага буферу, як сябе намагаецца паказаць Беларусь. Ці сапраўды Менск зможа застацца нейтральным у новай халоднай вайне і хто больш небяспечны для Беларусі – заходні збройны альянс, ці ваяўнічы ўсходні хаўруснік? Рэпартаж Усевалада Шлыкава.

Як Масква падштурхнула ў НАТО Кіеў і Тбілісі

Пасля распаду Савецкага Саюзу НАТО запрапанавала супрацу ўсім постсавецкім рэспублікам. Апроч балтыйскіх краінаў, якія сталі сябрамі Альянсу, наймацнейшую сувязь са Звязам прадэманстравала Грузія ды Украіна. Мэтай Расеі было не дапусціць да занадта цесных кантактаў паміж імі, але менавіта Расея да гэтага і прывяла. Матэрыял Дзяніса Дзюбы.

Пра што НАТО будзе размаўляць з Крамлём?

Гэта другі саміт НАТО, які праходзіць ва ўмовах ваеннае агрэсіі Расеі супраць Украіны. Афіцыйна вайсковы альянс больш з Крамлём не сябруе, але выступае за дыялог. Таму пастановы саміту вайсковы альянс плануе абмеркаваць з Крамлём ужо на наступным тыдні. Ці варта чакаць перазагрузкі і пры якіх умовах? Глядзіце ў сюжэце Ганны Любаковай.Таксама ў адмысловым выданні «Прасвету»:

  • Найважнейшыя рашэнні саміту НАТО ў Варшаве. Як НАТО збіраецца стрымліваць Расею і якія войскі размесціць побач з беларускімі межамі? Размова з экс-намеснікам міністра абароны Польшчы Рамуальдам Шарамецьевым.
  • Расея ды НАТО: ці магчымы канфлікт паміж імі з уцягваннем Беларусі? Размова з беларускім вайсковым экспертам Андрэем Паротнікавым.