Гарачы каментар Наталля Радзіна: «Лукашэнка слабы, ён кульгавая качка, адыграная карта»


Галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна патлумачыла сувязь апошніх падзеяў у Беларусі: крыжалому у Курапатах, затрыманняў лідараў апазіцыі, крымінальных справаў на блогераў і ператрусу ў офісе Белсату.

Наталля Радзіна: «У мяне для вас добрая навіна: Лукашэнка вельмі баіцца незалежных журналістаў! Сёння ён баіцца ўсяго, ён баіцца ўсяго беларускага народу. Мы добра ведаем, што падтрымкай сярод насельніцтва ён не цешыцца, яму страшна, ён баіцца згубіць уладу. З гэтым звязаныя гэтыя бяздумныя апошнія падзеі, якія цяпер адбываюцца ў Беларусі. Пачалося гэта 4 красавіка, калі Лукашэнка аддаў загад знасіць крыжы ў Курапатах, працягнулася ў выглядзе арыштаў лідараў беларускай апазіцыі за малебен у цэнтры Менску каля галоўных святыняў краіны. Арышт на 15 содняў Мікалая Статкевіч, арышт лідара БХД Паўла Севярынца… І тое, што працягнулася сёння, – ператрус у вас і крымінальны пераслед незалежных блогераў. Усе гэта пацвярджае, што Лукашэнка слабы, і мы павінныя працягваць працаваць, і не панікаваць. Я разумею ўсё, што вы адчуваеце, бо Хартыя-97 праз усё гэта прайшла…

Лукашэнка сёння адчувае сябе як загнаны ў пастку звер і сам сябе ў гэтую пастку заганяе. Бо ў сённяшніх умовах, калі на Лукашэнку цісне Расея, калі незалежнасць Беларусі пад пагрозай, калі ён сам у адным кроку ад страты ўлады – ён знішчае незалежныя медыі. Ён адмаўляецца нас слухаць. І тым самым заганяе сябе ў вугал…»

Працяг размовы – у відэа.

belsat.eu

Калаж з фота Mikhail Metzel / TASS / Forum

Глядзі таксама
Каментары