Наступствы каронавірусу параўноўваюць з вайной. Як ратаваць беларускую эканоміку?


Пандэмія не ідзе на спад, а сусветная эканоміка ўжо нясе грандыёзныя страты. Ці можна нешта выправіць, і што для гэтага трэба рабіць, у эфіры «Размовы» Віталя Цыганкова разважае эканаміст Сяргей Жбанаў.

Афіцыйна ўрад Беларусі не бачыць не толькі віруса, але і эканамічных пагрозаў пандэміі. Між тым, цывілізаваны свет рыхтуецца змагацца з рэцэсіяй, якую параўноўваюць з наступствамі Другой сусветнай вайны.

«Крызіс, які мае не зусім эканамічную прыроду, выкліканы каронавірусам, у яго свае асаблівасці. Бо ёсць такія галіны, дзе крызіс грашыма не згасіш. Я маю на ўвазе тыя галіны, якія завязаныя на фінальнага спажыўца», – выказаўся госць студыі.

Хто панясе найгоршыя страты ад крызісу ў першую чаргу? Ці атрымаецца ўратаваць беларускую эканоміку, хворую і без каронавіруса? Падрабязнасці ў «Размове» Віталя Цыганкова і эканаміста Сяргея Жбанава.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота pixabay.com