Наступныя – Беларусь і Малдова. Расея працягне дэстабілізацыю


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTlpRWmF1cGUxZTQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Каментуючы расейска-амерыканскія перамовы апошняга часу, дырэктар Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі зазначае, што мэсідж ЗША такі: «Сірыйскае пытанне і ўкраінскае – розныя парадкі дня, ніякай пакетнай здзелкі па абмене Сірыі на Украіну не будзе».Разам з тым вядуцца актыўныя перамовы паміж Менскам і Вашынгтонам, у тым ліку па лініі Міністэрстваў абароны.«Згодна з ацэнкамі Пентагону, Расея працягне курс па дэстабілізацыі постсавецкай прасторы, у гэтым кантэксце наступныя мэты – Усходняя Еўропа, працяг ва Украіне, Беларусь, Малдова», – кажа Сівіцкі.Ён кажа, што Беларусь пачынае граць важную ролю ў падтрыманні стабільнасці і бяспекі. Таму вядуцца актыўныя кансультацыі з ЗША, якія ацанілі нейтральную пазіцыю Менску – у тым ліку адмову па размяшчэнні расейскай авіябазы.

Менск «гарантуе немагчымасць выкарыстання беларускай тэрыторыі для агрэсіі супраць іншых краін – у прыватнасці, Расеі супраць краін НАТО – Польшчы і краінаў Балтыі, а не толькі супраць Украіны»

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».