Настаўніца пра змены у адукацыйным заканадаўстве: Гэта злачынства супраць дзяцінства


Настаўніца расейскай мовы і літаратуры Ганна Севярынец называе шэраг прапановаў Міністэрства адукацыі па зменах у галіне «злачынствам супраць дзяцінства». Гаворка пра набор на педагагічныя спецыяльнасці па сумоўі і класы па 30 вучняў – «гэта канец адукацыйнага працэсу».

«Дзеці не ўмеюць вучыцца і па 20 чалавек у класе. Змяніўся свет, змянілася ментальнасць», – кажа настаўніца.

«Ніводнаму чалавеку, які мае дачыненне да адукацыі, такое не прыйдзе ў галаву. Гэта не залежыць ад кіраўніцтва адукацыі, гэта фінансавыя пытанні».

Што да пяцігадовай адпрацоўкі настаўнікамі, якія паступілі на вучобу па сумоўі, то Ганна Севярынец звяртае ўвагу на тое, што «беларус – чалавек загаду».

«Есць выпадкі, калі маладыя людзі пасля прымусовых двух гадоў выкладання застаюцца: разумеюць, што ўсе добра, што прызвычаіліся, палюбілі дзяцей. Адзінкі ж ідуць у настаўнікі па пакліканні. Але трэба даць магчымасць непрыгодным да настаўнцітва пакінуць прафесію», – перакананая Севярынец.

Куды падзелася матывацыя да вучобы? І чым цяперашнія школьнікі адрозніваюцца ад сваіх бацькоў?

Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».

ІЧ belsat.eu