Настаўнікаў прымушаюць рабіць чужую працу: хадзіць па хатах і перапісваць дадзеныя


Наталля – настаўніца ангельскае мовы. Але акрамя непасрэдных абавязкаў, на Наталлі – гэтак званае «усеагульнае абавязковае навучанне дзяцей школьнага ўзросту», або «усенавуч». Яго сутнасць: трэба абысці ўсе двары на акрэсленым участку і даведацца, дзе ёсць няпоўнагадовыя дзеці… і пажарныя спавяшчальнікі. Участак Наталлі – 60 вясковых дамоў.

27 снежня Міністэрства адукацыі апублікавала пастанову, згодна з якой настаўнік мусіць запаўняць толькі чатыры дакументы. Але аналагічную пастанову рабілі яшчэ ў 2013 годзе – і пакуль нічога не змянілася.

Яўген Лівянт, настаўнік і рэпетытар, як і шмат якія іншыя працаўнікі сферы адукацыі, пагаджаецца, што настаўнікі робяць шмат не сваёй працы. Але змагацца з несправядлівасцю, паводле ягонага меркавання, варта бацькам: пісаць петыцыі, накіроўваць іх у Міністэрства адукацыі, дэпутатам; выказвацца ў медыях.

«У такой сітуацыі мы не настаўнікаў абараняем, а сваіх дзяцей. Мы хочам, каб настаўнікі вучылі, ці каб яны сышлі на вайну з бюракратыяй і ідыётскімі распараджэннямі?» – кажа спадар Лівянт.

Чаму настаўнікі робяць чужую працу і ці могуць яны ад той працы адмовіцца – глядзіце ў сюжэце.

 

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: