Настаўнікам асабліва сорамна за сілавікоў і аграрыяў


Былы чыноўнік Міністэрства адукацыі Сяргей Альшэўскі прызнаецца, што яму сорамна за ўзровень беларускай адукацыі. Каб зрабіцца сілавіком ці аграрыем, дастаткова набраць эквівалент 1 балу.

Госць «Размовы Мацкевіча» кіраўнік праекту «Народны падручнік», былы працаўнік Міністэрства адукацыі Сяргей Альшэўскі мог бы стаць гонарам для сваіх настаўнікаў. Грамадскі актывіст без падрыхтоўкі набраў прахадныя балы адразу ў некалькіх дысцыплінах падчас цэнтралізаванага тэставання. Усё, каб даказаць, што сістэма тэставання не працуе і не ацэньвае рэальнага ўзроўню ведаў. Паводле госця праграмы, гэта разумеюць і чыноўнікі, але нічога не робяць, каб палепшыць сітуацыю.

«Вельмі сорамна, што ў некаторыя нашыя ўніверсітэты – напрыклад, сельскагаспадарчага кірунку ці Міністэрства ўнутраных справаў, можна паступаць з балам 7. Калі гэтую колькасць балаў за ЦТ перавесці ў дзесяцібальную шкалу, то гэта будзе 1 бал», – распавядае Сяргей Альшэўскі.

Ці ёсць шанец выправіць сітуацыю? Шукайце адказаў у «Размове Мацкевіча» з кіраўніком праекту «Народны падручнік» Сяргеем Альшэўскім.