Наста Дашкевіч: Лукашэнка пужае Захад «рукой Масквы», прыкрываючы рэпрэсіі


Грамадская актывістка Наста Дашкевіч разам з вядоўцам «Белсату» Усеваладам Сцебуракам абмяркоўваюць падзеі прамінулага тыдня ў перадачы «Размова».

Дашкевіч не верыць у тое, што рэпрэсіі апошніх тыдняў – гэта вынік дэзынфармацыі кіраўніка дзяржавы з боку сілавікоў. Што да версіяў пра «руку Масквы», то, на думку грамадскай актывісткі, Лукашэнка папросту пужае Захад тым, што Крэмль можа нейкім чынам выкарыстаць акцыі пратэстаў. Зрэшты, тым самым займаецца і частка апазіцыі.

Ці працягнецца «гібрыдная» лібералізацыя? Чаму вельмі дастаецца анархістам? Што Наста Дашкевіч раіць тым, хто збіраецца на акцыю 25 сакавіка ў Менску? Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».