Нашчадак заснавальнікаў «Wаrner Brothers» распісвае беларускія касцёлы

Навошта беларускі мастак Уладзімір Кандрусевіч даў нырца ў Камсамольскае возера, а таксама пра жывапіс, дзьмухаўцы і ягоныя стасункі з беларускай мовай распавядзем у праграме «Мова Нанова» на «Белсаце».

На пытанні перапісу насельніцтва пра родную мову і мову паўсядзённага ўжытку, герой выдання ўпэўнена адкажа: «Канечне ж, беларуская».

Сур’ёзныя стасункі з беларускай мовай ва Уладзіміра Кандрусевіча пачаліся ў 1999 годзе, калі ён заканчваў навучанне ў Акадэміі мастацтваў. Штуршок дало асяроддзе. Юнак распісваў каталіцкія касцёлы, парафіяне якіх утваралі моцную інтэлігенцкую беларускую плынь. Таксама Уладзіміра зацікавіла беларуская гісторыя ды культура.

Родны сімвал мастак бачыць у дзьмухаўцы:

«Акрамя таго, што ён мае вельмі моцную карэнную сістэму, ён яшчэ можа далёка аднесці сваё насенне».

Уладзімір Кандрусевіч – з творчай сям’і. Ягоны бацька – вядомы кампазітар, а дзед – беларускі мастак Натан Воранаў. Дзедавы продкі – сям’я Воранавых – напачатку 20-га стагоддзя з’ехалі ў Злучаныя Штаты Амерыкі і там заснавалі адную з найбуйнейшых цяпер кінакампаніяў «Wаrner Brothers».

Каго ўвесь час малюе мастак? Як выглядае карціна «кулёк»? Якое творчае крэда Уладзіміра Кандрусевіча? Глядзіце ў выданні праграмы.

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская патлумачыць, чым сэнсава адрозніваюцца формы «лістапада» і «лістападу». А Глеб Лабадзенка спраўдзіць, ці ведаюць гэтую розніцу мінакі на вуліцах Менску.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Хто сышоў і хто застаўся ў Купалаўскім тэатры? Размова з Зояй Белахвосцік

Ніна Багінская разбурае «муры» ці «сцены»?

Наста Шпакоўская cышла з тэатру, каб не граць для лукашыстаў

Спяваем, бо няма моцы маўчаць, або Беларускі культурніцкі пратэст

Хто такія «бацька», «тата», «айцец» і «папа» ды ці бывае «Бацька Рымскі»?

Каб было, як у Нямеччыне і Францыі, гаварыце па-беларуску! Расяянка гэта зразумела

Фотаздымкі, якія адкрылі ўсяму свету прыгажосць Беларусі

Актор пра сваё чумавое дзяцінства з калготкамі, воданапорнай вежай ды іншае