«Народны альбом» з Лявонам Вольскім пакажуць у Менску


«Народны альбом» пабачым у Менску! Менгарвыканкам даў дазвол на культавы канцэрт з удзелам Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Аляксандра Памідорава, Веранікі Кругловай і Касі Камоцкай. Выступ прызначаны на канец лютага, ён пройдзе ў клубе «Прайм Гол», разлічаным на дзве тысячы чалавек. Падзеі мюзіклу разгортваюцца ў 30-ыя гады мінулага стагоддзя ў тагачаснай польскай сталіцы кантрабанды – Ракаве. Праект адрадзіўся сёлета ў верасні, у Падляскай оперы ў Беластоку – дзякуючы тэлеканалу «Белсат». Мюзікл можна будзе пабачыць на нашым канале ў навагоднюю ноч.

Іншыя тэмы: У Менску ўручылі ўзнагароды пераможцам «Тэатральнага куфару». У Вільні паказалі фотапраект, прысвечаны беларускім арыштантам. Пайшоў з жыцця краязнавец Алесь Белакоз.