Блогеру Пятрухіну спрабавалі ўручыць позву. Як гэта адбывалася?


Перанясёмся ў Берасце, дзе з самай раніцы міліцыянты падышлі да вядомага блогера Сяргея Пятрухіна і спрабавалі ўручыць позву. Сяргей нічога не падпісаў, але зняў сітуацыю на відэа. Вось як гэта адбывалася.

– Хацелі ўручыць вам паведамленне.

– Я думаў 5 рублёў!

– Падпісваць будзеце?

– Не.

– Да сустрэчы!

«Пракурор сказаў, быццам рыхтуецца несанкцыянавана мітынг на плошчы, зачытаў нейкі закон, што калі я буду плакаты ці відэа рыхтаваць, то буду прыцягнуты да адказнасці…»

Працяг размовы – у сюжэце.