Народ без выбару – «народзец». Лябедзька – пра выбары 2018-га

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі – пра выбары ў мясцовыя саветы 2018 года.

«Падчас гэтай кампаніі нічога новага не будзе. Улічваючы апошні досвед, могуць прызначыць некалькі дэпутатаў, якія так або інакш атаясамліваюцца з апазіцыяй. Але гэта не выбар – гэта будзе прызначэнне», – упэўнены старшыня АГП.

«Тое, што ўлада зробіць неабходныя лічбы – у гэтым няма таямніцы. Апошні раз у Беларусі свабодныя выбары прайшлі ў 1995-м», – кажа Лябедзька.

Паводле апазіцыянера, выбарцы «адвярнуліся ад выбараў».

«Мясцовая кампанія нікому не цікавая. Я зладзіў галасаванне ў «Аднакласніках», у ім узялі ўдзел 11 тысячаў чалавек. Каля дзесяці тысячаў сказалі, што не будуць галасаваць, бо няма сумленных выбараў», – кажа Лябедзька.

На пытанне пра сэнс браць удзел у кампаніі, Анатоль Лябедзька кажа, што гэта – «шанец камунікацыі з грамадзянамі».

«Трэба камунікаваць з людзьмі, трэба казаць, што выбары становяцца адным з важнейшых пунктаў у павестцы дня любой сям’і, – кажа госць эфіру. – Каб мы рэалізавалі нашую праграму «Мільён працоўных месцаў», трэба каб у вас быў выбар. Калі ў вас няма выбару, вы ні на што не ўздзейнічаеце. Вы – ніхто. Вы ў гэтай сітуацыі – народзец».

«Без свабодных выбараў нельга ўключыцца ў працэс кіравання краінай», – дадае Анатоль Лябедзька.

Поўную размову Валера Руселіка з Анатолем Лябедзькам глядзіце ў «Гарачым каментары»

ДД

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу