Нармальныя беларусы – пад пагрозаю знішчэння «гарантоідамі»


У новым выданні праграмы «Эксперт» Даша Зялінская і Крумкач Менскі паспрабуюць выканаць важнае заданне «Дзярждэпу» і «гніючай» Еўропы. Агенты высветляць, што ёсць асноўным складнікам унікальнасці беларускай мадэлі развіцця, паспрабуюць уратаваць нармальных беларусаў ад нашэсця гарантоідаў, паразмаўляюць пра новы праект «Аб абыходжанні з жывёлаю», а таксама даведаюцца пра тое, што ўяўляе з сябе гома сапіенс электаральны.