Наколькі нізка ўпадзе рубель? Эканоміка з Чалым


Што спрычынілася да аслаблення беларускага рубля? Ці пачаўся чарговы валютны крызіс? Аналіз асноўных эканамічных падзеяў лютага глядзіце ў чарговым выданні праграмы «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым».

Прычынаю падзення нацыянальнай валюты сёлета сталі некалькі фактараў, тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы. Гэта і аслабленне курсаў валют развіццёвых краінаў у дачыненні долара, і ўласныя, беларускія эканамічныя фактары, галоўны з якіх – пагаршэнне сітуацыі з вонкавым гандлем. Прысутнічае і псіхалагічны фактар. Паводле адмыслоўцы, паўплывала таксама статыстыка вонкавага гандлю снежня мінулага года: замежнагандлёвае сальда таварамі стала рэкордна адмоўным – 1 млрд 255 млн долараў.

«Гэта максімум за апошнія 60 месяцаў, фактычна ад моманту мінулага крызісу 2015 года», – кажа эканаміст.

Але галоўнаю прычынай пагаршэння працы беларускай эканомікі спадар Чалы называе падзенне нафтаперапрацоўкі на 40 %. Беларусь цяпер у сітуацыі, калі гэтая галіна эканомікі перастае быць яе драйверам.

Якое выйсце? Ці могуць іншыя галіны эканомікі замяніць нафтаперапрацоўчую? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні – у праграме. Таксама глядзіце, што здарылася пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка ўрачыста запусціў Светлагорскі цэлюлозны камбінат.

Калаж з фота: minfin.gov.by, nbrb.by

Праграму «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.