Найлепшыя гіты :B:N: за 20 гадоў у #BML Premuim


Дыхайце глыбей! У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» у фармаце Premium грае гурт «:B:N:»!

Нядаўна музыкі адзначылі 20-годдзе дзейнасці і ў сваім жывым сэце зайграюць найбольш важныя песні з гісторыі – ад самых першых да прэм’еры. У размове з Міраю Шульц Алесь Лютыч распавядзе пра такія факты, пра якія не ведаюць нават самыя зацятыя прыхільнікі гурта.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Дыхай глыбей» (музыка гурта, словы Сержука Машковіча)
  • «Толькі я» (музыка Алеся Лютыча, словы Сержука Машковіча)
  • «Не трывай» (музыка Алеся Лютыча, словы Сержука Машковіча)
  • «Напрыканцы» (музыка Алеся Лютыча, словы Яўгена Бузоўскага)
  • «Выбар» (музыка гурта, словы Сержука Машковіча)
  • «Жыве Rock’n’roll» (музыка Алеся Лютыча, словы Сержука Машковіча)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».