Асабісты капітал Найхутчэй у Беларусі даражэе самае патрэбнае


Эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі аналізуе, што адбывалася з коштамі на прадукты ў 2018 годзе.

Прадавец хоча атрымаць прыбытак, а пакупнік – тое, у чым мае патрэбу. Сутыкненне гэтых жаданняў спараджае цану. Асаблівасць коштаў, каторую кожны засвойвае ў дзяцінстве, – тое, што цэны часцей растуць, чымся зніжаюцца. Каб угнацца за іх ростам, тыя, хто можа рабіць, імкнуцца зарабіць паболей.

Цэны, як і ўсё астатняе, улічваюцца дзяржаўнымі статыстыкамі. Яны рэгулярна публікуюць свае звесткі. Гэтыя звесткі супакойваюць, абнадзейваюць і натхняюць. Глядзіце самыя.

І сапраўды, нельга адчуваць нічога, акрамя радасці, калі верыць гэнай статыстыцы. Бо паводле яе рэальная зарплата за той жа час вырасла на 13 %.

Але чамусьці радуюцца далёка не ўсе, а некаторыя нават маюць нахабства сцвярджаць нешта процілеглае. Як, напрыклад, Федэрацыя прафсаюзаў. Бо спецыялісты гэтай старажытнай і бяскрыўднай для начальства арганізацыі ўзяліся летась сачыць за цэнамі. Не за ўсімі ў цэлым, як прафесійныя статыстыкі, а за тымі, што ўстанаўліваюцца на гэтак званыя сацыяльна значныя тавары.

І адкрыліся ім дзіўныя рэчы, у тым сэнсе, што ўлюбёныя беднатою харчы даражэюць хутчэй, чымся растуць тае галоты заробкі.

Ну, нашыя дзяржаўныя прафсаюзнікі – людзі дасведчаныя, не абмежаваліся паведамленнем пра падзеі, а сталі разбірацца ў сутнасці пытання. Шукаць карані заганнага становішча пралетарыяту. Тое, што яны знайшлі, завецца па-беларуску «сякера пад лаваю». Ува ўсім свеце прычыны гэтыя вядомыя ўжо 8000 гадоў. Нагадаем.

Высветлілася, што выдаткі на кармы складаюць 70 % сабекошту мяса, а кармоў нарасло летась мала. Падаражэлі гэтаксама і энергетычныя рэсурсы, паліва, падняліся заробкі. Вось што адкрылі эксперты ФПБ.

Цікава, а ці ведаюць пра тое, напрыклад у Польшчы ці Літве? І як яны адказваюць на гэты выклік жыцця?

Няўжо як нашыя вытворцы, якія ў адказ прафсаюзам паабяцалі карміць кароў, свіней ды курэй розным… што танней.

То не стаў мудрыць, а паглядзеў адразу праз інтэрнэт, на што сяляне-беларусы з-пад Беластоку скардзяцца і якое мяса прапануюць праз інтэрнэт. Тое самае і пра нашых паглядзеў.

Скардзяцца на адное і тое ж, на надворʼе. А вось цэны чамусьці на польскім баку ніжэйшыя. Пры тым, што заробкі там вышэйшыя. І, галоўнае, аграгарадкоў у іх няма. Вось яны і выкручваюцца за кошт прадукцыйнасці сялянскай працы.

Сялянскае жыццё па ўсім свеце не курорт. Але кожны свой выбар робіць. Робіць свой выбар і спажывец: на карысць якаснага, свежага і не надта дарагога прадукту. А добрая цана – лепшая зброя ў канкурэнтным змаганні. Поспехаў!

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • 600 долараў на выпускны і па 100 штомесяц увесь год: бацькі пра тое, колькі каштуе бясплатная адукацыя
  • «За чатыры гады атрымаў штрафаў на 275 рублёў»: чаму беларусы не праходзяць тэхагляду?
  • Сакрэт фірмы: чым узімку займаюцца прадстаўнікі сезоннага бізнесу?

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Глядзі таксама
Каментары