Найгорай жывуць гарады, што пабач з Расеяй


Статыстыка сведчыць: Менск – самы паспяховы горад Беларусі. А вось рэгіёны ўсё ніяк не могуць дацягнуцца да ўзроўню жыцця ў сталіцы. Чым гэта небяспечна і як сітуацыю можна выправіць?

У студыі «Размовы ProContra» абмяркоўвалі Уладзімір Мацкевіч, Віталь Цыганкоў і дырэктар Цэнтру новых ідэй Антон Раднянкоў. Якія гарады, акрамя Менску, маюць пазітыўныя паказнікі росту? Што можна зрабіць, каб беларускія гарады перасталі выміраць? Якія фактары паўплываюць на развіццё мясцовасцяў?

«І Берасце, і Горадня – гарады, блізкія да мяжы з Еўрапейскім Звязам, яны адчуваюць гэтую памежную дынаміку. Тыя гарады, якія на ўсходзе, там побач Пскоў, Бранск. Пскоўшчына – увогуле адзін з самых бедных рэгіёнаў Расейскай Федэрацыі. Побач гарады, якія маюць свае праблемы, таму гэтага эфекту памежнага не ўзнікае», – выказаўся Антон Раднянкоў.

Глядзіце поўнае выданне «Размовы ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам, Віталём Цыганковым і дырэктарам Цэнтру новых ідэй Антонам Раднянковым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.