Размова Наіўнае зачараванне дыктатарам


Катэгарычная адмова афіцыйных уладаў ад буйнога святкавання 101-ай гадавіны ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі выклікала нечаканыя спрэчкі. Маўляў, не варта было ўвогуле журналістам падымаць гэтай тэмы. Лепш бы ціха, па-партызанску перасядзець. Можа, тады і ўдалося б зладзіць такое свята, як марылі.

Харызма лідара – прыродная ўласцівасць ці тое, што навакольныя жадаюць бачыць у тым, хто імі кіруе? Ужо некалькі дзён запар доўжацца інтэрпрэтацыі ды абмеркаванні словаў Лукашэнкі, выказаных падчас «Вялікай размовы».

Чым далей, тым больш гэтыя спрэчкі нагадваюць спробы надаць сэнс таму, што першапачаткова яго не мела.

У сувязі з фактычнаю забаронаю на буйное святкаванне БНР-101 прагучалі нават абвінавачанні ў бок журналістаў. Маўляў, цяпер чыноўнікі дакладна будуць імкнуцца выканаць волю Лукашэнкі, а кіраўнік краіны не адмовіцца ад сваёй публічнай заявы.

У «Размове Pro i Contra» Святлана Калінкіна і Уладзімір Мацкевіч спрачаюцца з блогерам Стасем Карпавым, ці не вынікам стакгольмскага сіндрому, калі ахвяры пачынаюць шукаць апраўданне сваім катам, ёсць спроба патлумачыць невытлумачальнае.

Глядзіце вострую «Размову Pro i Contra» ў новым фармаце, каб даведацца:

  • чаму Святлана Калінкіна назвала наіўнаю веру ў тое, што дазвол на святкаванне БНР-101 можна было б атрымаць без дазволу Лукашэнкі
  • ці меў рацыю Стась Карпаў, калі казаў, што журналістыкі ў Беларусі фактычна не засталося
  • чаму Уладзімір Мацкевіч заяўляе, што менавіта журналісты і каментатары надаюць сэнс словам Лукашэнкі
Глядзі таксама
Каментары