Нагавіца загучаў па-беларуску

Новы альбом Змітра Вайцюшкевіча «Камета» напісаны на словы чэшскага паэта і спевака Яраміра Нагавіцы ў перакладзе Віталя Воранава і Андрэя Хадановіча. Такім чынам Зміцер і яго «WZ-orkiestra» перадаюць прывітанне чэхам і знаёмяць беларусаў з малавядомым ім аўтарам, кажа Зміцер Вайцюшкевіч:

«Асноўны прынцып «Усход-Захад-аркестра»: мы робім музычныя праекты міжнародныя, каб пазнаёміць беларускую супольнасць з тымі аўтарамі, якія ёсць недалёка адсюль. Чэхі гэта не толькі піва, не толькі Вацлаў Гавэл, а яшчэ вось і Ярамір Нагавіца».

Ярамір Нагавіца стаў знакавай постаццю ў чэскай культуры на пачатку 80-х з песнямі антыкамуністычнай тэматыкі. І дагэтуль як з гуртом, так і з адной толькі гітараю ён здольны трымаць увагу тысячаў гледачоў.«WZ-orkiestra» сыгралі абраныя кампазіцыі Нагавіцы, трохі дадаўшы ў іх беларускага каларыту. Аўтару арыгіналу, як распавёў Зміцер Вайцюшкевіч, гэтыя версіі прыйшліся даспадобы.

«Яшчэ на стадыі працы над праектам мы яму дасылалі матэрыял праз амбасаду. Было сказана так, што атрымлівае асалоду ад вось такога. І мне здаецца, альбом гучыць абсалютна натуральна па-беларуску – так, нібы гэта зусім новая праца».

Цалкам верагодна, што сёлета Вайцюшкевіч і Нагавіца дадуць супольны канцэрт у Менску. Ужо вядуцца перамовы адносна першага прыезду ў Беларусь слыннага чэшскага барда.ІНШЫЯ ТЭМЫ: «Саветы. Заходнебеларускі раман-хроніка» Янкі Трацяка выйшаў у 90 асобніках. Калядкі свету, у тым – афрыканскія – у Берасці. Праз год асвечаны крыж на возеры Вялікае ў Глыбокім. «Ці спяваюць эльфы?» – прэмʼера ў Гомлі.Вольга Гардзейчык, Сяргей Будкін

Тэгі: muzyka

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава