Нафтавая вайна: што будзе з коштам на бензін?


У 2008 годзе беларус на мадальны заробак мог набыць 17 каністраў паліва. У 2020-м можа столькі ж. Пры тым кошт бензіну пастаянна расце – хоць на капейку. Ды яшчэ і Расея з Беларуссю ніяк не могуць дамовіцца пра пастаўкі сыравіны. Дык у чым фокус? Разбіраецца эксперт праграмы «Асабісты капітал» Міхал Залескі.

Як я быў малы, то чуў, як дзяды каля крамы разважалі, колькі можна было купіць булак хлеба на адну зарплату за царом, за польскім часам і за другімі саветамі. Без хлеба і цяпер не пражывеш, але можаш без хлеба застацца, калі не заправіш своечасова машыну. Стратэгічны рэсурс амаль кожнай сям’і цяпер – паліва. Пра кошт рэсурсу ў відавочным вымярэнні і пагаворым.

А паліва вырабляюць з нафты, а нафту наш край прызвычаіўся купляць з Расеі, а Расея ўжо не тая, што раней.

Як захоча нас прыпужнуць, раз – і кранік перакрывае. І што цяпер?

Мaю прaвa
Вяскоўцы паднялі бунт: няма бензіну – не ідзем на выбары
2020.01.29 19:05

А тое, што й раней. Аб’ёмы і глыбіня перапрацоўкі нафты растуць. Цана на яе расце. Доля нафтапрадуктаў у нашым экспарце расла. Ці будзе далей? Пабачым.

А вось паліва для аўтамабіляў куплялі ўсе, хто іх мае, купляюць і будуць купляць, пакуль самім на ежу хапае. І прадаецца тое паліва ўвесь час за беларускія грошы. Таму рэальны кошт статыстыка не ўлоўлівае.

Дык мы вырашылі паглядзець так: колькі 20-літровых каністраў бензіну можа набыць тутэйшы яздок на мадальную, то бок самую распаўсюджаную зарплату.

Мы бачым увасабленне стабільнасці. Ні ваганні імпарту разам з лініяй Пуціна, ні ваганні сусветнай цаны на сыравіну не ўплываюць.

Hавiны
2 лютага вырастуць кошты на паліва
2020.02.01 17:28

Залатая прапорцыя, вызначаная для «простого челавека» ў нетрах нейкіх адміністрацыяў незлічонымі адміністратарамі, непарушная.

Ці ёсць у тым нешта дзіўнае? Не думаю. Бо ў той жа меры, што і мы, залежаць ад кошту нафты нашы заходнія бліжнія і дальнія суседзі.

І замест тутэйшай стабільнасці мы бачым нейкі нездаровы рост. Магчымасці сярэдне нармальнага немца ўзраслі.

Ён можа купіць на свой сярэдні заробак на 9 каністраў болей. Хопіць яму хіба да нас на экскурсію прыехаць, павучыцца жыць і дадому вярнуцца. І ўсё – купляючы ў рускіх за большыя грошы, чым мы купляем.

Асабісты капітал
Амаль палова беларусаў жыве менш чым на 16 рублёў на дзень
2019.11.14 13:28

І вось чаму так? Здавалася б, і фраў Мэркель там на пасадзе доўга сядзіць, і эканомікі нашы экспартаарыентаваныя. І орднунг, то бок парадак, любім.

І неяк крыўдна за нашу стабільнасць робіцца. Не ў тым сэнсе, што яны могуць паліва купіць у пяць разоў болей за нас. Столькі мо й не трэба.

А таму, што яны неяк сунуцца наперад, а мы неяк таўчомся больш на адным месцы.

Можна, праўда, ганарыцца, што паліва экспартуем як нейкі эмірат.

Але чамусьці прыпамінаецца праз тое класік наш, Багушэвіч: «Свет дрывамі закідае! А ў хаце – зварыць страву, пашчапае стару лаву!» Ён яшчэ абзываўся за тое, а я не буду. Поспехаў.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • Асцярожна – падробкі. Як украінскія тавары выдаюць за беларускія
  • Як зэканоміць на аплаце камунальных паслуг?
  • Жыхароў прыватных дамоў з цэнтру Менску хочуць перасяліць у Смалявічы

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Міхал Залесскі, belsat.eu