Нафтатруба для Беларусі – новы выгадны бізнес?


А зараз да ўгоды, за якой могуць стаяць адразу тры ўдзельнікі, – Беларусь, Украіна і Расея. Беларускі «Нафтабітумны завод» хоча набыць нафтаправод ва Украіне, які належыць прадпрыемству «ПрыкарпатЗАХАДтранс». Апошняе кантралюе грамадзянін Нямеччыны Анатоль Шэфер, які, на меркаванне некаторых медыяў, уваходзіць у кола блізкіх людзей таго самога Віктара Мядзведчука, якога звязваюць блізкія дачыненні з кіраўніком Расеі Уладзімірам Пуціным, ды які за апошні час прынамсі двойчы сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Якія мэты стаяць за гэтай угодай? Ды навошта Беларусі гэтая труба? Пытанне адрасуем Генадзю Рабцаву, адмыслоўцу ў дзяржаўнай палітыцы ў паліўна-энергетычным комплексе.

– Што гэта за нафтатруба працягласцю 1100 кіламетраў?

Генадзь Рабцаў: Гэта нафтапрадуктаправод, прызначаны для транспарту дызельнага паліва яшчэ з СССР ва Украіну і далей, у краіны Варшаўскай дамовы, у Венгрыю і часткова ў Польшчу. Гэты трубаправод доўгі час стаяў незапатрабаваны, пакуль не стаў выкарыстоўвацца расейскімі кампаніямі, каб узнавіць транзіт дызельнага паліва праз украінскую тэрыторыю. […] У апошні час гэтае дызельнае паліва вельмі запатрабаванае, магутнасць такога трубаправода – каля 3,5 млн тон у год. […] Гэта вельмі выгадны бізнес, таму што кантракт на экспарт расейскіх нафтапрадуктаў падпісаны да 2028 года…

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu