Мова Нанова Надзея Кандрусевіч: Я раблю ўсё, каб ствараць беларускамоўны свет


У кастрычніку адбудзецца перапіс насельніцтва, падчас якога нам зададуць два істотныя пытанні: якая мова вашая родная і якая мова паўсядзённага ўжытку. Ад таго, як мы на іх адкажам і, магчыма, будзе залежаць лёс нашай мовы.

Тэлеканал «Белсат» запусціў кампанію «Беларускамоўны», каб падштурхнуць як мага больш людзей падумаць пра адказы на пытанні перапісу загадзя. А вядоўцы перадачы Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская сустрэнуцца і пагутараць з чалавекам, для якога беларуская мова – не толькі мова штодзённага ўжытку, але і важны працоўны інструмент. Гэта перакладчыца і з нядаўняга часу выдавец Надзея Кандрусевіч.

Беларускамоўны – рус. белорусскоязычный

Носьбіт мовы – рус. носитель языка

Перапіс (муж.р.) насельніцтва – рус. перепись населения

Істотнае пытанне – рус. существенный вопрос

Мова паўсядзённага ўжытку – рус. язык ежедневного использования

Матчына / родная мова – рус. материнский / родной язык

Карыстацца – рус. пользоваться

Ужываць – рус. употреблять

Разумець – рус. понимать

Ведаць – рус. знать

Вывучаць – рус. изучать

Размаўляць, гутарыць – рус. разговаривать

Распавядаць – рус. рассказывать

Абараняць – рус. защищать

Адраджаць – рус. возрождать

Паважаць, шанаваць – рус. уважать

Гадаваць дзяцей – рус. ростить детей

Заахвочваць – рус. побуждать

Падтрымліваць – рус. поддерживать

Перакладчык – рус. переводчик

Выдавец – рус. издатель; выдавецтва – рус. издательство

Асяродак – рус. окружение

Кола сяброў – рус. круг друзей

Захапленне – рус. увлечение

Замежная мова – рус. иностранный язык

Мяшанка – рус. смесь

Падрадкоўны пераклад – рус. подстрочный перевод

Друкаваць – рус. печатать

Пісьменнік – рус. писатель

Казка – рус. сказка

Аповесць – рус. повесть

Верш – рус. стихотворение

Размалёўка – рус. раскраска

Якасны – рус. качественный

Мець поспех – рус. иметь успех

Даць параду, параіць – рус. дать совет, посоветовать

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

 

Глядзі таксама
Каментары