Надышоў час адмовіцца ад дагістарычнай эканамічнай палітыкі?


Больш за дваццаць гадоў беларусам казалі, што ў нашай эканоміцы асобны шлях – і не трэба нам заглядацца на Захад. Але цяпер беларускія чыноўнікі ў Жэневе – дэлегацыя рыхтуецца да чарговых перамоваў аб далучэнні Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Нас вельмі доўга запэўнівалі, што айчынная вытворчасць не вытрымае канкурэнцыі на сусветным рынку. Што змянілася, і чаму за апошнія некалькі гадоў апалагеты «ўласнага шляху ў эканоміцы» зацікавіліся еўрапейскімі эканамічнымі стандартамі? Штуршком стала ўступленне ў Мытны звяз: усе яго чальцы, акрамя Беларусі, ёсць чальцамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі, і гандаль адбываецца фактычна паводле яе правілаў.

«З таго, што перашкаджае нам уступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю, гэта толькі нейкія ідэалагічныя ўяўленні аб тым, што там ворагі, якія навязваюць нам нявыгадны парадак, а іхная задача – забіць айчыннага вытворцу, прыйсці сюды і ўсё скупіць, усё закрыць толькі дзеля таго, каб быў рынак збыту», – выказаў здагадку эканаміст Сяргей Чалы.

  • Чаму не спрацавала беларуска-расейская эканамічная стратэгія «мы ў доміку»?
  • Якім чынам уяўленні беларускіх чыноўнікаў засталіся на дагістарычным узроўні?
  • Адкуль узяліся цемрашальскія міфы пра пагрозу Сусветнай гандлёвай арганізацыі?

Шукайце адказы на гэтыя ды іншыя пытанні ў праграме «Размова дня» са Святланай Калінкінай і эканамістам Сяргеем Чалым.