«Надакучыла замазваць сінякі танальнікам!». Кожная другая беларуска сутыкаецца з гвалтам

Вольга Гарбунова 17 гадоў працуе з жанчынамі, пацярпелымі ад хатняга гвалту. Пасля таго, як у Беларусі быў адхілены законапраект аб забароне хатняга гвалту, яна разам з паплечніцамі шукае дадатковыя магчымасці, каб дапамагчы пацярпелым.

У эфіры «Размовы» Святланы Калінкінай госця студыі Вольга Гарбунова распавядае, чаму праблема хатняга гвалту – праблема нацыянальнага маштабу.

«Па статыстыцы кожная трэцяя беларуска сутыкаецца з праявамі фізічнага гвалту ў сям’і, і гэта калі не казаць пра іншыя віды гвалту. Згодна з даследаваннямі 2017 года, кожная другая беларуска сутыкаецца з праявамі гендарнага гвалту», – прыводзіць статыстыку госця «Размовы».

Кавярня «Norm» – адна з магчымасцяў дапамагчы. Праект разлічаны на тое, што ў Менску з’явіцца бяспечная прастора, дзе змогуць знайсці працу жанчыны, пацярпелыя ад гвалту.

Са словаў госці студыі, з прычыны фінансавай залежнасці, немагчымасці знайсці працу ахвяры хатняга гвалту вымушаныя вяртацца да бацькоў-агрэсараў або партнёраў-агрэсараў. Знайсці працу такім жанчынам дапамагаюць грамадскія актывісты, але з кожным годам рабіць гэта ўсё цяжэй. У тым ліку, праз эканамічны крызіс.

«Кліентка, якая звярталася да нашага адваката, мае вельмі добрую адукацыю, але ў яе інваліднасць – яна ў інвалідным вазку. І нягледзячы на тое, што ў яе добрая адукацыя, яна цудоўны спецыяліст, яна не можа працаўладкавацца. Нават у сталіцы вельмі мала безбар’ерных працоўных месцаў. Назіраючы за гэтай сітуацыяй, мы зразумелі, што хацелі б унесці нейкую лепту», – распавяла Вольга Гарбунова. Плануецца, што працу ў «Norm» змогуць атрымаць 18 чалавек.

Больш аб праекце і дапамозе ахвярам хатняга гвалту вы можаце даведацца з «Размовы» Святланы Калінкінай і дырэктаркі кавярні-клубу «Norm» Вольгі Гарбуновай.

Таксама вы можаце падтрымаць праект.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Звольнены выкладчык Павел Баркоўскі: Рэвалюцыя вывела нас з ценю Расеі

Ці напалохалі Расею амерыканскія санкцыі супраць Беларусі?

Гісторык Ігар Кузняцоў: Калі НКВД арыштоўваў, не ўжываў гвалту, што ўжываюць цяпер

Як прадпрыемствы будуць скарачаць выдаткі? Тлумачыць эканаміст

Ці змогуць работнікі перамагчы дыктатуру?

Ці была мяккая беларусізацыя? Інтэрв’ю з Сяргеем Харэўскім

Настаўнік: Не перашкаджайце вучыць дзяцей, дайце проста працаваць

Кіраўнік «Belarus Security Blog»: Лукашэнка выгадаваў каманду тупых выканаўцаў