Кожны з нас Начаваць на могілках і есці лыжкамі соль: на што ідуць людзі дзеля папулярнасці ў сацсетках



Кожны з нас можа стацца блогерам у «YouTube’е», «Instagram’е» ды іншых сацыяльных сетках. Самыя папулярныя беларускія блогеры маюць у тысячы разоў больш падпісантаў, чымся любое беларускае медыя.

У чым феномен гэтае з’явы, і хто ўсе гэтыя людзі? Папулярнае сховішча відэа «Youtube» – ці не самая зручная пляцоўка для відэаблогераў. Шэраг беларусаў маюць сотні тысячаў і нават мільёны падпісантаў. Гэтыя людзі зазвычай цяжкадаступныя і рэдка паказваюцца публіцы. Камусьці няма чаго сказаць, у некага зорная хвароба, а нехта проста зарабляе грошы.

Беларускія блогеры сабраліся ў студыі ток-шоу «Кожны з нас» і расказалі пра сакрэты сваёй папулярнасці.

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Глядзі таксама
Каментары