Набылі моц папраўкі да працоўнага кодэксу


260 паправак у працоўны кодэкс набіраюць моц ужо 28 студзеня, хаця былі падпісаныя яшчэ летась. Што гэта за папраўкі, якія ад іх карысці, каго яны закрануць і якія ёсць мінусы.

Пра змены ў працоўным кодэксе распавёў Сяргей Антусевіч з Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў:

«Самае галоўнае – гэта тое, што адбылася імплементацыя кантрактнай сістэмы, а таксама імплементацыя дэкрэту нумар 5, які вельмі моцна прышчамляе права працоўных і дазваляе наймальніку рабіць цалкам бяспраўным працаўніка. Таксама новы працоўны кодэкс дазваляе наймальніку перадаваць работніка да іншага наймальніка на працягу да паўгода. Такога раней не было. На жаль, гэтыя рэчы самыя асноўныя…»

Працяг размовы – у відэа.

Сяргей Падсасонны belsat.eu