Набліжаныя да Лукашэнкі раскрадаюць краіну? Эканоміка з Чалым


Замежны інвестар не прыйдзе на рынак, які падае, дзе скарачаецца ўнутранае спажыванне і вонкавы попыт. Для прыходу інвестараў Беларусь павінна сама запусціць адпаведны працэс. Пра інвестыцыйны клімат для сваіх – у праграме «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым».

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з арабскім інвестарам і канстатаваў, што нібыта эканоміка пасля выбараў ужо стабілізуецца. Што гэта можа быць за арабская інвестыцыя? Распавядае эканаміст Сяргей Чалы.

«Не варта чакаць прыходу сур’ёзных замежных інвестараў з вялікімі грашыма ў той палітычнай, эканамічнай сітуацыі, якая цяпер ёсць пасля выбараў. Хутчэй, я б разглядаў тое, што адбываецца, як прыгожыя абяцанні. […] Ды паспець хапануць тое, што яшчэ можна ўрваць з беларускай эканомікі. Хіба не так працавалі ў нас тыя, хто да гэтага абяцаў міжнародныя фінансавыя цэнтры? Калі прыход інвестыцыяў зводзіцца да таго, што раздаюць выдатныя ўчасткі для будаўніцтва замест фінансавых цэнтраў і без падаткаў».

Плюс яшчэ будаўніцтва інфраструктуры за кошт бюджэту і за кошт сродкаў гораду.

«Дзевяноста адсоткаў рэнтабельнасці!!! Называць іх інвестарамі… Ну, хутчэй, гэта сцярвятнікі».

Таксама ў праграме «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым»:

  • Што гэта за грошы, якія заашчадзілі на будоўлі АЭС?
  • Ці сапраўды пачалося аднаўленне эканомікі?
  • Што адбываецца на фінансава-валютным рынку?

Глядзіце новае выданне праграмы «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым» са Станіславам Івашкевічам і Сяргеем Чалым.

Belsat.eu