Набліжаецца час Х. А ўлады кажуць: «Заткніся і плаці!»


Ці адгукнулася грамадства на папярэджанні пра пагрозы незалежнасці? На высвятленне зусім няшмат часу: фінальная кропка ў інтэграцыі Беларусі і Расеі можа быць пастаўленая менш як праз два месяцы.

Грамадская кампанія «Свежы вецер» паўстала як адказ на пагрозу інтэграцыі ды патаемныя дамовы Менску і Крамля. Ці дала плён гэтая задума? Андрэй Ягораў – актывіст грамадскай кампаніі, палітолаг – распавёў, што лічыць адною з першых перамог змяненне рыторыкі ўладаў Беларусі. Як ніколі часта яны заяўляюць пра каштоўнасць незалежнасці ды яе непарушнасць. Колькі ў гэтых словах праўды, а колькі палітычнага разліку, пытанне адкрытае.

З праграмы вы даведаецеся:

  • Чаму ўлады баяцца свайго грамадства?
  • Ці ўдасца памяняць «пацалункі» на грошы?
  • Калі можна будзе казаць, што небяспека з боку Расеі мінула?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.