На вайсковыя вучэнні ў Беларусь прыедуць робаты-танкі?


Да канца году расейскае войска папоўняць баявыя машыны новага пакалення.

Баявая машына складаецца з двух гусенічных робатаў, асноўнай платформы і пункта кіравання. На іх узбраенні – аўтаматычная 30-міліметровая гармата, падвойны кулямёт калібру 7,62 і супрацьтанкавыя скіравальныя ракеты «Атака». Таксама «Уран-9» малапрыкметны для радараў і мае сістэму папярэджання аб лазерным апрамяненні.

Вядома, што робат мае дызельны рухавік магутнасцю 190 к. с., і кіруецца аператарам на адлегласці да 3-х км, але можа працаваць і ўва аўтаномным рэжыме. Новы баявы комплекс павінен паступіць на ўзбраенне Расеі да канца бягучага году.

Кірыл Смяглікаў

Таксама ў выданні:

  • Gaijin Entertainment абвесціла пра пашырэнне лінейкі тэхнікі ў шматкарыстальніцкім ваенным экшэн War Thunder;
  • Амерыканскі аўтаматычны дрон «Panther AT здольны і лётаць, ездзіць на колах ды перавозіць грузы