На тэлевізійных экранах – прэмʼера чацвёртага сезону серыялу Бі-Бі-Сі «Шэрлак»


Новы сезон не распесціць аматараў даўжынёю – як і ўва ўсіх папярэдніх сезонах, серыяў толькі тры: «Шэсць бюстаў Тэтчэр», «Дэтэктыў, які хлусіў» і «Апошняя загадка». І шукаць падабенства з арыгінальнымі апавяданнямі Артура Конан Дойла не варта: аўтары сцэнару Стывэн Мофат і Майк Гейтыс (які, дарэчы, грае старэйшага брата Шэрлака, Майкрафта) цвердзяць, што матэрыялу з апавяданняў стае на 20 хвілінаў фільму, і яны гэтыя 20 хвілінаў экранізуюць, а далей робяць, што прыдумваецца. Удаецца някепска: серыял атрымаў 12 узнагародаў БАФТА, 9 узнагародаў «Эмі», яго прадалі ў 224 краіны, а на «Фэйсбуку» «Шэрлак» мае 5,8 млн фанатаў.

Вольга Гардзейчык, «Белсат»