На сумнавядомым кітайскім заводзе ў Светлагорску абваліўся дах


Пахучыя навіны са Светлагорску. Чыноўнікі Міністэрства прыроды просяць патлумачыць прадстаўнікоў светлагорскага заводу беленай цэлюлозы прычыны ўзнікнення дрэнных пахаў, якія не даюць спакойна жыць жыхарам паблізкіх населеных пунктаў. Дырэкцыі далі два дні, каб праясніць гэтую сітуацыю. Але кіраўніцтва фабрыкі занятае яшчэ і іншымі справамі. Якімі?

Запытаемся ў мясцовай грамадскай актывісткі Алены Маслюковай.

– У кіраўніцтва заводу адначасова некалькі клопатаў: акрамя дрэннага паху гэта ўласныя супрацоўнікі, якія не збіраюцца хаваць праблемы на прадпрыемстве і публікуюць у інтэрнэце фотаздымкі таго, як на заводзе абваліўся дах.

– У нас цэлы комплекс праблем. Акрамя таго, што пастаянна горад накрываюць гэтыя непрыемныя пахі, літаральна два дні таму ў кіслотна-варачным цэху абваліўся дах. Пасля таго, як адзін з нашых актывістаў патэлефанаваў на завод і папрасіў патлумачыць, што там адбываецца, яму ўвогуле адмовілі ў прадстаўленні інфармацыі. А пасля, калі фотаздымкі з месца здарэння з’явіліся ў сацыяльных сетках, зʼявілася тлумачэнне ад канцэрна, што гэта ў іх адбываюцца планавыя замены сэндвіч-панэляў. Мы лічым, што гэта абсалютны падман і даверу да таго, што нам гавораць на заводзе і ў канцэрне, у нас няма.

– Але завод зусім новы, якім чынам адбываецца, што дах абвальваецца ў заводу, якому няма і трох гадоў?

– Гэтаму заводу няма і трох гадоў, і ён яшчэ ні дня не працаваў легальна, афіцыйна. І гэта насамрэч вельмі дзіўна, чаму завод, які яшчэ не працаваў, ужо пачынае абрынацца. Мабыць таму што будаваўся з парушэннем усіх магчымых нормаў і тэхналогіяў.

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu