Агляд падзеяў культуры На сценах Магілёву з’явяцца беларускія вершы


https://youtu.be/ihWDA6sJS5s?t=3m30s

Самым складаным у справе было ўзгадніць з гарадскімі ўладамі вершы і месцы, дзе яны маюць паўстаць.

Праект «Вершы на сценах» распачаўся чатырохрадкоўем Яўгеніі Янішчыц.

Ты пакліч мяне, пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві,
А інакш і жыць немагчыма.

Да 1-га верасня беларускія вершы маюць з’явіцца на дзясятку сценаў у горадзе.

«Будуць вершы беларускіх аўтараў, як класікаў гэтак і сучасных, – Купала, Караткевіч, Геніюш, з сучасных – наш магілёўскі паэт Віталь Рыжкоў», – распавядае кіраўнік Цэнтру гарадскіх ініцыятываў Юрый Стукалаў.

Праект рэалізоўвае няўрадавая арганізацыя Цэнтр гарадскіх ініцыятываў, а ідэя нарадзілася ў межах іх школы гарадскіх актывістаў «Цяпліца».

«Ідэя была такая – папулярызаваць бел літаратуру, бо мы самі мала размаўляем па-беларуску. Каб людзі бачылі мову ў грамадскай прасторы. Таксама было б добра, каб жыхары і госці рабілі фота, бо нашыя вершы – гэта арт-аб’екты, што з’явяцца ва ўсім цэнтры гораду», – заахвочвае Юрый Стукалаў.

За першы верш узялася маладая магілёўская мастачка Юлія Раткіна – дзяўчына толькі скончыла мастацкую школу і праз год збіраецца паступаць у Менск на архітэктара:

«Гэта вельмі цікава – па-першае, я люблю маляваць, і гэта для мяне новае – я ніколі не малявала на сценах, і беларускую мову я таксама вельмі люблю».

Самым складаным у справе было ўзгадніць з гарадскімі ўладамі вершы і месцы, дзе яны маюць паўстаць. Цяпер Цэнтр гарадскіх ініцыятываў мае афіцыйны дазвол, і застаецца толькі чакаць новых вершаў на магілёўскіх сценах.

Ірына Дарафейчук

Іншыя тэмы агляду навінаў культуры:

  • Выстава, прысвечаная адной польскай сям’і: «Самарыцяне з Марковай. Ульмове – палякі, забітыя фашыстамі за дапамогу габрэям» дзее ў Гарадзенскай харальнай сінагозе.
  • Восьмую кнігу вершаў «Вогнепаклонніца» прэзентавала ў Менску Іна Снарская.
Глядзі таксама
Каментары