На расейскай іголцы. Вынікі году ў «Прасвеце» з Сяргеем Пелясою


40% беларусаў глядзяць толькі расейскія тэлеканалы. Расейская культура дамінуе над беларускай у нашай краіне. Крэмль маніпулюе нашымі думкамі, а ўлады да нядаўна не здольныя былі адказаць. Аднак нешта змянілася. Што?

Беларусь застаецца татальна залежнай ад Расеі ў энергетычнай сферы і ў гэтым годзе сітуацыя не палепшылася. На сёння рашэння гэтай праблемы няма. Але яго можа прынесці будучыня. Як?

Шпіёнскі скандал і гандаль беларусаў з сепаратыстамі на Данбасе, з аднаго боку, ды ўзрост таваразвароту паміж Беларуссю ды Украінай, з другога. Праблемы і дасягненні ў беларуска-ўкраінскіх адносінах. Чаго больш?

У «Прасвеце» падсумаванне 2017 г. у стасунках Беларусі з Расеяй ды Украінай.

«Няма ніякай Беларусі» – кажуць маскоўскія медыі. Як беларусы рэагуюць на гэта і як мы павінны рэагаваць?

Цягам усяго году мы некалькі разоў звярталі ўвагу на дэманстрацыйныя напады расейскіх медыяў на Беларусь. Збольшага маскоўскія прапагандысты былі незадаволеныя афіцыйным Менскам і пацяпленнем ягоных дачыненняў з Захадам. Такія выпады заставаліся без адказу ажно да нядаўняга часу. Аднак увосень дзяржаўныя беларускія СМІ асцярожна адказалі расейскім калегам. А на гэтым тыдні ўпершыню на лаву падсудных трапілі аўтары антыбеларускіх тэкстаў на партале Рэгнум. Ці гэта адэкватны адказ на інфармацыйныя атакі? Высвятляў Усевалад Шлыкаў.

Чаму расейцы не прызнаюць чужыя дзяржаўныя межы?

Інтэрв’ю пра ўплыў расейскай культуры на ўкраінцаў і беларусаў з Натталяй Зубар, галавой праўлення Інфармацыйнага Цэнтру «Майдан маніторынг» у Харкаве, Украіна.

Апошні туз у рукаве Лукашэнкі. Ці Беларусь можа зменьшыць энергетычную залежнасць як Расеі?

Нафтавую спрэчку паміж Беларуссю ды Расеяй вырашылі, зніжку на газ атрымалі, БелАЭС будуюць хуткімі тэмпамі. Ці можна спаць спакойна? Што мяняецца ў галіне энергетыкі ў свеце і ці Беларусь гатовая да гэтых зменаў? Разбіралася Вольга Жарнасек.

Беларусь – Украіна. Трэці лішні?

Гарачы год для стасункаў Менску і Кіева блізіцца да завяршэння. Як аказалася, Беларусь – не толькі пляцоўка для мірных перамоваў, але і месца, дзе ўкраінскіх грамадзянаў выкрадаюць і арыштоўваюць. Што стаіць за міралюбівымі словамі Лукашэнкі і Парашэнкі і каму выгодныя шпіёнскія скандалы ў нашай краіне? Сюжэт Кацярыны Андрэевай.