На парозе валютнага крызісу. Эканоміка з Чалым


Усё часцей мы чуем пра валютны крызіс. А што адбываецца насамрэч? Ці ёсць прыкметы крызісу? Адказы на гэтыя пытанні – у новым выданні праграмы «Давайце разбірацца».

Палітычны крызіс адбіваецца на айчыннай эканоміцы. За апошні месяц болей за мільярд долараў прадалі, каб задаволіць ажыятажны попыт. Што будзе адбывацца далей?

«Нацыянальны банк прапрацоўвае адразу некалькі сцэнароў магчымага развіцця падзеяў. Самы спрыяльны сцэнар – захаванне існай тэндэнцыі. Два наступныя – гэта сцэнар пагаршэння тэндэнцыі ды ўжо крызісны сцэнар. …Нацбанку хацелася б пазбегнуць павышэння адсоткавых ставак у эканоміцы ў цэлым. Гэта адзін з самых непажаданых сцэнароў», – заўважае эканаміст Сяргей Чалы.

І застаецца адкрытым пытанне, ці будзе далей траціцца па адным мільярдзе долараў за месяц. Адказвае Сяргей Чалы:

«Таму, калі гэтая тэндэнцыя працягнецца, відавочна, што давядзецца ўводзіць больш сур’ёзныя абмежаванні. Цалкам магчыма, што гэта можа быць частковае закрыццё рынку, частковае рацыянаванне валюты, як гэта было ў 2011 годзе».

Бясспрэчна, сітуацыя на валютным рынку будзе залежаць ад аб’ёмаў замежнага гандлю.

Таксама ў праграме «Давайце разбірацца»:

  • Як сыход рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогіяў адаб’ецца на валютных рэзервах краіны?
  • Чаму Расея не спяшаецца з фінансавым падтрыманнем?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым» са Станіславам Івашкевічам і Сяргеем Чалым.

НІ, belsat.eu