На памежжы Беларусі плануюць новую польскую дывізію. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Польскае кіраўніцтва кажа пра стварэнне новай чацвёртай дывізіі сухапутных войскаў.

«Мая мэта – стварыць ва ўсходняй Польшчы новую дывізію прафесійнага войска», – заявіў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак яшчэ 15 сакавіка 2018 г.

Ужо два месяцы эксперты ў Польшчы абмяркоўваюць варыянты стварэння і дыслакацыі дывізіі, але ў Беларусі гэтая заява прайшла незаўважаная. Аднак варта прыглядзецца да гэтай справа, бо ўсходняя Польшча – гэта памежжа з Беларуссю. У «Прасвеце» Сяргей Пеляса разам з экс-міністрам абароны нашай заходняй суседкі Янушам Анышкевічам дыскутуе пра тое навошта патрэбная новая дывізія і чаму менавіта паміж Варшавай і Берасцем? Праблему каментуе таксама Андрэй Паротнікаў, кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog.

Іншыя тэмы праграмы:

У абдымках Лукашэнкі. Як кіраўнік Беларусі сябруе з армянскім алігархам?

Пагражаў, што будзе «як у Арменіі». Цяпер – хваліць армянскую рэвалюцыю і абдымае новага прэм’ера краіны Нікола Пашыньяна. Ветэран палітычнай гульні Аляксандр Лукашэнка зноў змяняе рэчаіснасць з улікам уласных інтарэсаў. Зрэшты, не толькі ўласных. Пра тое, што звязвае кіраўніка Беларусі і армянскага алігарха на мянушку «Тупы Гага», – падрабязнасці Вольга Жарнасек.

Кітайскі цмок узмацняецца. Як Пекін павялічвае бюджэт на абарону?

Хто нарошчвае вайсковыя выдаткі ашаламляльным тэмпам, па 8 адсоткаў на год? Хто можа аднаго дня скараціць пяхотныя войскі на 300 тысячаў чалавек, а назаўтра павялічыць колькасць марской пяхоты на 100 тысячаў жаўнераў? Правільна, гаворка пра Кітай. Ігар Кулей прыглядаўся ўзросту вайсковае моцы Паднябеснай.

Амбасада разладу. Чаму ў Святой зямлі ад куляў гінуць дзеці?

На юбілей сваёй незалежнасці, які прыпаў на гэты тыдзень, Ізраіль атрымаў багатыя падарункі: выхад ЗША з ядравае здзелкі з Іранам, перанос амерыканскае амбасады ў Іерусалім і перамогу сваёй спявачкі, Нэты Барзілай, на Еўрабачанні. Цешыцца прэзентам перашкодзіла толькі смерць шасцідзесяці жыхароў Сектару Газа – у тым ліку дзяцей – ад куляў ізраільскіх снайпераў. Што дзеці робяць на перадавой? І чаму іх забіваюць? У кожнага з бакоў свой адказ на гэтыя пытанні. Адказаў шукаў Дзяніс Дзюба.

Зарадзіў і паехаў. Калі мы ўсе перасядзем на электрамабілі?

Будучыня надыходзіць хутчэй, чым мы маглі сабе ўявіць. Электрамабілі заваёўваюць дарогі ў Еўропе, Азіі ды Амерыцы. Як гэта зменіць сусветную эканоміку і палітыку? Пра гэта размаўлялі ўдзельнікі Еўрапейскага эканамічнага кангрэсу, што прайшоў у польскім горадзе Катавіцэ. Калі мы ўсе перасядзем на электракары і чыёй вытворчасці яны будуць, распавядзе Аляксандр Папко.

Фота: Artur Widak / NurPhoto via ZUMA Press / FORUM

Больш матэрыялаў

Лукашэнка пачаў гандаль палітвязнямі. «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою

Супраць рэжыму Лукашэнкі будуць эканамічныя санкцыі. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Ці Расеі патрэбны Еўразвяз для перамоваў па Беларусі? «ПраСвет» з Сяргеям Пелясою

Ці звязаныя рэвалюцыя ў Беларусі з вайной у Карабаху. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Крэмль у Беларусі рыхтуецца да вялікай вайны. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Паўзучая ваенная анексія Беларусі. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

У чым сіла Святланы Ціханоўскай? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Прымусіць беларусаў да інтэграцыі. Што Лукашэнка і Пуцін хочуць змяніць у Канстытуцыі?