На некалькі сантыметраў адцягнуць Беларусь ад Расеі


Ці Захад перацягне Лукашэнку ад Пуціна? Ці стане сірыйская вайна новай сусветнай? Чаму не будзе трэцяга Майдану? Галоўнае за тыдзень на планеце – у выданні «ПраСвету».Госць праграмы – Міхал Патоцкі, аглядальнік польскай газеты «Dziennik Gazeta Prawna». Журналіст разважае ў студыі пра эфектыўнасць еўрапейскіх санкцыяў у дачыненні Беларусі, аналізуе першую рэакцыю Лукашэнкі пасля адмены санкцыяў і кажа, што павінна быць запісана ў дарожную мапу Менск–Брусель.[/vc_column_text][vc_single_image image=”116841″ img_size=”medium”][vc_column_text]Эксперт таксама дзеліцца сваймі думкамі пра Украіну: ці будзе трэці Майдан? Ці стане Саакашвілі прэмʼерам? Што чакае нашых паўднёвых суседзяў пад канец 2016-га?Аглядальнікі «ПраСвету» падрыхтавалі пяць матэрыялаў пра найважнейшыя падзеі тыдня.

Новы падыход – старыя граблі

У панядзелак Еўразвяз вырашыў не працягваць санкцыяў супраць ста сямідзесяці фізічных асобаў і трох кампаніяў з Беларусі. Рашэнне амаль нікога не здзівіла, але выклікала дыскусію: да дэмакратычных стандартаў Менск не наблізіўся, хоць і вызваліў палітвязняў. Чаму ж пугу змянілі на пернік? Ці можна спадзявацца, што чарговае пацяпленне стасункаў скончыцца інакш, чымся ў 2010 годзе. Матэрыял Усевалада Шлыкава. Каментуюць Аляксандр Класкоўскі і Павел Вусаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”116818″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]

Чаму Яцанюку далі тайм-аўт да восені?

Працу ўраду прызналі незадавальняючай, а самога прэмʼера заклікаў сысці ў адстаўку прэзідэнт. Але Арсеній Яцэнюк у крэсле ўтрымаўся нягледзячы на тое, што падтрыманне прэмʼера як ніколі нізкае: з ягонага ўраду сыходзяць міністры і партнёры па парламенцкай кааліцыі. У чым таямніца непатапляльнасці Яцэнюка і чаго чакаць ад трэцяга палітычнага Майдану? Матэрыял Ганны Любаковай.

 

Расея – НАТА: ад партнёрства да супрацьстаяння

Зараз супрацьстаянне Расеі з Захадам дасягнула небывалай вастрыні, але так было не заўсёды. Як мяняліся гэтыя ўзаемаадносіны і калі адбыўся паварот ад партнёрства да супрацьстаяння. Матэрыял Алега Мініча.

Папа і Патрыярх: амаль браты.

На Кубе сустрэліся Патрыярх Маскоўскае царквы і Папа Каталіцкага Касцёлу. Кірыл і Францішак падпісалі дэкларацыю аб еднасці каталікоў і праваслаўных. Што цяпер? Адказ шукаў Яраслаў Сцешык.