Кожны з нас «На лекі трэба $ 900 тыс. на год». Гісторыя Максіма Сямашкі – так званага хакера на вазку


Максім Сямашка – унікальны беларус, які замест таго, каб павольна паміраць, стаў браць ад жыцця ўсё магчымае і дапамагаць іншым.

Ён нарадзіўся з цяжкім невылечным захворваннем: спінальнай цяглічнай атрафіяй. З маленства прыкуты да вазка, і яго хвароба з кожным годам прагрэсуе. Адзіныя эфектыўныя лекі, якія могуць прыпыніць хваробу, каштуюць 900 000 долараў на год. У суседніх краінах, у тым ліку ў Расеі, гэтыя лекі аплачваюцца дзяржавай. У Беларусі ж іх дагэтуль не прызналі «эфектыўнымі». І, значыць, жыць Максіму застаецца максімум гадоў 10 гадоў. Але хлопец не здаецца. Ён імкнецца паўнавартасна жыць, наведвае канцэрты, камунікуе з вядомымі беларусамі і самастойна зарабляе грошы. Што праўда, некаторыя з яго справаў выходзяць за межы закону. І на «хакера на інвалідным вазку» распачынаюць крымінальную справу. Сёння Максіму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Але ці можна асуджаць Максіма, перад якім стаіць выбар: змірыцца і быць цалкам паралізаваным праз некалькі год ці паплысці супраць стэрэатыпнай плыні і ўзяць ад жыцця ўсё.

Сярод герояў і экспертаў у студыі вядомыя беларускія дзеячы: журналіст Сяргей Шчурко, спявачка і кіраўніца праекта «Мары здзяйсняюцца» Настасся Касянкова, журналіст і рэстаратар Іван Мураўёў, — якія сябруюць з Максімам і дапамагаюць яму і іншым людзям з інваліднасцю, а таксама старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Яўген Шаўко, паралімпійская чэмпіёнка Людміла Ваўчок і саліст гурта AKUTE Стас Мытнік.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары