На колькі выходных у Беларусі меней, чым у іншых краінах?


Адныя збіраюць подпісы за тое, каб зрабіць 31 снежня выходным, іншыя – каб адмяніць свята 7 лістапада. Ці тое, што мы працуем болей, робіць нас багацейшымі?

Быць у негатыўных рэйтынгах Беларусь ужо прызвычаілася. У нашай краіне зашмат п’юць, не паважаюць правоў чалавека, захоўваюць смяротнае пакаранне. І нават у галіне святаў мы ў антылідарах: у Беларусі заўважна менш выходных дзён, чымся амаль ува ўсіх еўрапейскіх краінах.

Старэйшы навуковы працаўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтру (BEROC) Леў Львоўскі ў «Размове ProContra» са Святланаю Калінкінай і Віталём Цыганковым спрабуе адказаць, што ж больш выгадна дзяржаве ды шараговым грамадзянам: больш адпачываць ці больш працаваць?

  • Колькі каштуюць выходныя кожнаму з нас?
  • Калі прыйдзе час адмяніць гэтак званыя сталінскія традыцыі?
  • Ці сапраўды святы больш выгадныя для эканомікі?

Адказы – у «Размове ProContra» са Святланаю Калінкінай і Віталём Цыганковым са старэйшым навуковым працаўніком даследчыцкага цэнтру BEROC Львом Львоўскім.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.