На фестывалі «Бардаўская восень» у Польшчы ўзгадвалі Міхала Анемпадыстава


Юбілейны і сумны адначасова. 25-ы раз прайшоў фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень».

Не хапіла на ім Міхала Анемпадыстава, які быў цесна звязаны з фестывалем. На канцэртах сёлетняй «Бардаўскай восені» артысты часта ўзгадвалі яго асобу.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

Восенню 1942 года немцы забілі ўсіх габрэяў з мястэчка Орля сённяшняга Падляшскага ваяводства ў канцлагеры Трэблінка. Цяпер у Орлі няма ніводнага габрэя. Але яны жывуць у памяці сваіх беларускіх суседзяў.