На ежы ўжо эканоміць палова беларусаў


 

Ежа – вось на чым ашчаджае амаль палова беларускіх сем’яў, падлічыў эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

«Значнай частцы насельніцтва даводзіцца рабіць выбар паміж біфштэксам і новымі калготкамі», – гаворыць Залескі.

Ашчаджэнні на харчаванні пачынаюцца, калі выдаткі на ежу ў бюджэце сям’і забіраюць болей за 30%. А ў Беларусі палова сем’яў выдае на харчаванне нават болей за палову бюджэту!

Якім чынам ашчаджаюць? Адзін са спосабаў – уласная вытворчасць: закаткі, замарозкі, саленні ды іншыя кансервы ўласнага прыгатавання з прадуктаў, вырашчаных на ўласным гародзе. Гэта важная частка харчавання для 64% беларусаў. Так робяць не толькі вяскоўцы, але і гарадскія жыхары.

«І робяць гэта нашыя людзі не толькі з-за прагі душы, але і па аб’ектыўных прычынах: падаюць заробкі, растуць цэны, а патрэба есці нікуды не знікае», – гаворыць Міхал Залескі.

Пры тым, людзі ў вёсцы людзі жывуць бядней за гарадскіх і адтуль хто можа, той і ўцякае. Што адбываецца ў выніку такой эканоміі – глядзіце ў сюжэце «Шалёныя грошы».

Глядзіце поўнае выданне праграмы «Асабісты капітал»:

Праграму «Асабісты капітал» глядзіце кожны панядзелак а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва -«Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Сачыце за намі ў Facebook.