Мяса па Br 60 за 1 кг. Уратуем калгасы!


Як улады прадаюць у Расею таннае мяса, падвышаючы вонкавы доўг Беларусі.

Рэнтабельнасць вытворчасці ялавічыны ў краіне – мінус 35 %. Сабекошт аднаго кілаграма прывагі – каля 30 рублёў, па экспертных ацэнках.

«Пры такіх паказніках, каб мець зыск са сваёй безнадзейнай справы, жывёлаводы павінны прадаваць ялавічыну выніковаму спажыўцу, то бок нам з вамі, па 60 рублёў за кілаграм. Або адпусціць кароў на волю», – адзначае эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Але пастаўкі беларускай ялавічыны за мяжу, пераважна ў Расею, толькі растуць. Летась, напрыклад, прадалі на 13% больш, чым у 2016 годзе. Прычым, пры сабекошце ў 30 рублёў, мы прадавалі мяса па 7 рублёў 32 капейкі.

«Купілі б людзі і тут па такім кошце, але ж не за валюту. Валюта дзяржаве патрэбная, каб за пазыкі разлічвацца. А пазычае ўлада, каб падтрымліваць сельскую гаспадарку», – тлумачыць Міхал Залескі.

А як нашая жывёлагадоўля апынулася там, дзе зараз знаходзіцца – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

А гэта – праграма «Асабісты капітал» цалкам: