«Мяне жорстка збіваў брат, душыў. Я сышла з дому ў прытулак для пацярпелых ад хатняга гвалту...»


Партрэты збітых да непазнавальнасці жанчын, здымкі акрываўленых кухонных нажоў і цытата Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што праблемы хатняга гвалту ў Беларусі няма – усё гэта можна ўбачыць на выставе «Традыцыйныя каштоўнасці», якая адкрылася ў менскай галерэі «Ў». А ў «Студыі Белсат» мы размаўляем з Алінаю, пацярпелай ад хатняга гвалту:

«Мяне жорстка збіваў брат, душыў. Мне прыйшлося сысці з дому і пайсці ў прытулак для тых, хто пацярпеў ад хатняга гвалту. Я вырашыла загаварыць, бо калі б так працягвала, маё б жыццё скончылася. Я хадзіла да псіхолага, але не знайшла свайго псіхолага, бо мая псіхолаг не валодала інфармацыяй і не ведала, чым дапамагчы. У некаторыя ейных каментарах, я чула, што я сама вінаватая. Я на стадыі, калі я адгарадзіла сябе ад агрэсіі».

Ці абавязкова ў выхаванні дзяцей акрамя перніка мае быць і бізун? Пра сваё стаўленне да хатняга гвалту і рэменя для дзяцей «Белсату» распавялі жыхары Менску.