Мянчук: міліцыя натхняе людзей ісці на Плошчу


У праграмах серыі «Размовы VoxPopuli» сваё меркаванне пра сітуацыю ў краіне выказваюць людзі, якія раней не цікавіліся палітыкай.

Госць студыі Дзмітрый Гошка распавядае Святлане Калінкінай і Віталю Цыганкову, як жаданне прыемна правесці вечар прывяло да затрымання. Дзмітрый кажа, што амапаўцы кінулі яго ў аўтазак падчас адной з акцыяў салідарнасці з палітзняволенымі толькі за жаданне паглядзець на ўсё ўласнымі вачыма.

«Калі некаторыя яшчэ думалі, што, можа, не пойдуць [на вуліцы. – Рэд.], то цяпер яны разумеюць, што іншага шляху проста няма. Калі пойдуць усе, яны таксама пойдуць. Тое самае тачыцца і маіх бацькоў, маіх калегаў», – апісвае настроі грамадзянаў малады чалавек.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Размова VoxPopuli» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Размова VoxPopuli» выходзіць на «Белсаце» ад 27 ліпеня да 7 жніўня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота belsat.eu i Vasily Fedosenko / Reuters / Forum