Мядзведзеў набыў красоўкі і ягоны рэйтынг абваліўся


На 10 % упаў рэйтынг Дзмітрыя Мядзведзева ўсяго цягам месяца. Цяпер ягоную дзейнасць ухваляюць да 42 % расейцаў, падлічыў Левада-цэнтр.

Нагадаем, што сёлета Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) апублікаваў расследаванне пра тайныя фінансавыя актывы прэм’ер-міністра Расеі. Расследаванне пачалося з аналізу ўзламанай электроннай пошты кіраўніка расейскага ўраду. ФБК прасачыў за шопінгам Мядзведзева і высветліў, што расейскі прэмʼер валодае цэлай імперыяй, якая складаецца з дарагіх вілаў і падстаўных кампаніяў.

Сам Мядзведзеў адрэагаваў на публікацыю толькі напярэдадні.

«Бяруць усялякую муць, і збіраюць розную чуш пра мяне» – заявіў палітык.

А тым часам у розных гарадах Расеі працягваюцца суды над затрыманымі падчас акцыяў пратэсту супраць татальнай карупцыі. Разгляд справаў нагадвае канвеер, людзей нават не прыводзяць у суды – цвердзяць назіральнікі.

«Пуцін паставіў на ключавыя пасты ва ўрадзе сваіх сяброў. Расейская сістэма ўжо нагадвае апрычніну», – каментуе заяву кіраўніка расейскага ўраду журналістка Анастасія Кірыленка.

Паводле журналісткі, рэйтынгі не адлюстроўваюць узровень рэальнага падтрымання насельніцтва. «Гэтыя лічбы паказваюць узровень свабоды медыяў… У Чаўшэску (кіраўнік Румыніі да 1989 года – Заўв. Belsat.eu)», – мяркуе Кірыленка.

Больш у відэаматэрыяле!