Мядзельскі замак на возеры Мястра


Адметнасць Мядзела – ягоная геаграфічная няўлоўнасць. Пад такою назвай у крыніцах XV–XVII ст. выступаюць ажно тры асобныя паселішчы ў адной ваколіцы. Тое самае можна сказаць пра мядзельскія замкі.

Самы старажытны на востраве Замак возера Мядзел быў закінуты ў XIV–XV ст. па невядомых прычынах. Пазнейшы, збудаваны ў XV–XVI ст., на паўвостраве возера Мястра, сёння на паверхні зямлі амаль невідочны. Аднак нават ягоныя графічныя рэканструкцыі паводле археалагічных даследаванняў уражваюць маляўнічасцю стромкага замкавага сілуэту на вадзяным люстэрку возера Мястра.