«Мы працуем не на выбарах, а да іх». Апазіцыянер пра сваю рэгістрацыю


Першае сіта ад Лідзіі Ярмошынай за спінаю. Менавіта месяц легальнай магчымасці размаўляць публічна з суграмадзянамі і з’яўляецца ці не галоўным сэнсам удзелу ў кампаніі, як адзначалі неаднойчы зноўку ж апаненты цяперашніх уладаў. Пакуль апазіцыйныя лідары падсумоўваюць страты ў вылучэнцах, якія не прайшлі рэгістрацыю кандыдатамі на мясцовыя выбары, іншыя актывісты рыхтуюцца да агітацыйнага марафону.

З адной з такіх актывістак у эфіры паразмаўляў Валер Руселік.

Лідары апазіцыі сцвярджаюць, што ўлады адсейваюць найбольш моцных. Тое, што вас зарэгістравалі – гэта што азначае: вы – нямоцная кандыдатка або на Віцебшчыне ва ўладаў іншы падыход?

Складана сказаць на 100 % як яно ёсць: у Віцебску зарэгістравалі практычна ўсіх ахвотных балатавацца ў абласны савет дэпутатаў. Адсеялі дваіх – за маленькую колькасць подпісаў і недакладнасці ў запоўненай дэкларацыі.

У мяне ўсё ў парадку было з подпісамі і дэкларацыяй, але калі б яны хацелі мяне не зарэгістраваць, яны б знайшлі як – на гэты яны разумныя.

Наколькі лёгка было сабраць гэтыя подпісы?

Мы збіралі подпісы на пікетах і абыходзілі кватэры. Выбары – гэта не той час, калі мы пачынаем працаваць. Мы працуем ужо 10 гадоў.

Нашая задача: паўплываць на ўладу, каб яна вырашала мясцовыя праблемы.

Нешта ўдалося, нешта наперадзе, але калі людзі падыходзяць да нашых пікетаў, яны нас ведаюць.

Поўную размову з зарэгістраванай кандыдаткай глядзіце ў відэа