Мы не аплочваем камуналку цалкам, бо ў нас няма грошай


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZ3V4eFE5LTBXNFElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Ад новага году газ і электрычнасць могуць падаражэць адразу на 20 %. Рэформа тарыфаў на камунальныя паслугі з’яўляецца адной з умоваў міжнародных фінансавых арганізацыяў, з якімі афіцыйны Менск вядзе перамовы пра чарговыя крэдыты. Падвышэнне аплаты за газ і святло ў эфіры «Белсату» каментуе госць «Гарачага каментару» Леанід Злотнікаў.У суседніх краінах насельніцтва цалкам або амаль цалкам аплочвае рахункі за камунальныя паслугі. Гэта норма. У нас існуе адхіленне – частку аплатаў за цяпло і электрычнасць плаціць бізнес праз так званае перакрыжаванае субсідаванне. Гэта тармазіць развіццё бізнесу, бо павышае ягоныя расходы і сабекошты, і зніжае ягоную канкурэнтаздольнасць у Адзінай эканамічнай прасторы.Чамусьці чыноўнікі ў апошні час думаюць, як забраць у народа, але не думаюць, як павялічыць валавы ўнутраны прадукт. У гэтай сферы няма ніякіх прапановаў: яны стаяць на месцы і думаюць, што яшчэ ўзяць у людзей, каб закрыць дзіркі ў бюджэце.Мы – бедная краіна. Мы не зможам аплаціць камунальныя паслугі цалкам, бо ў насельніцтва няма такіх грошай. 50 % свайго прыбытку людзі трацяць на харчы. Каб цалкам аплочваць камунальныя паслугі, мы павінныя менш траціць на ежу. Харчы ў Беларусі – вельмі дарагія ў параўнанні з суседнімі краінамі. Напрыклад, палякі выдаткоўваюць на харчы 27 % сваіх даходаў. У Беларусі – вельмі неэфектыўная сельская гаспадарка, яе трэба рэфармаваць, каб не плаціць столькі за ежу.Для таго, каб мяняць нешта ў сферы аплаты камунальных паслугаў, у краіне трэба праводзіць рэформы ва ўсіх сферах гаспадаркі.